Культура и искусство Грузии 
Зiма блукае ў пошуках натхнення...
Лiтаратурнае прадмесце
Зiмовы раманс
Я прабачэння не прашу — вiны няма. i не жартую, як звычайна, я — сур’ёзна. У родным горадзе маiм чацвёрты дзень стаiць зiма. i, як калiсьцi, снежна i марозна. Гартаю згадкi пра мiнулыя гады, Якiя страчваюць абрысы ў золкiм ранку. А iскры снежныя блiшчаць, нiбы крышталiкi слюды, Сцюдзёны вецер вее калыханку. i прамiльгне бескампрамiсны напамiн Напаўзабытай чорна–белай кiнастужкай... Калi змiрыўся я з зiмой i перастаў палiць камiн, Вы прыляцелi лёгкакрылай птушкай! Мы з вамi сёння ў безразважнасцi ў гасцях: Два чалавекi на бялютка–зыркiм фоне. Вы так шукалi цеплынi — я вас сагрэю на грудзях i пакармлю цукеркамi з далонi. Я прабачэння не прашу — вiны няма. i, шчыра кажучы, яны даўно не ў модзе! Хай будзе вецер i мароз, хай не канчаецца зiма, Хай не сыходзiць снег, хай не сыходзiць...
Калядны снег злятае на далонь,
У зморшчынках тваiх — яго святло. Нiбы анёла белае крыло Нарэшце спаталенне нам дало. i мы нiбы вяртаемся назад, Ад сумных недарэчнасцей i страт, Бы Ева i Адам — у райскi сад, У свята цудадзейнае Каляд, Дзе познiх дзён не змелена мука, Дзе мары серабрацца, як луска, Ледзь чутна шчасця плешчацца рака, Дзе — у маёй руцэ твая рука.
Пра тоеснасць свету i кожнага ў iм,
бы кроплi, люструючы зоры, азёры нам сведчаць адбiткам сваiм. На тое, напэўна, й азёры. Загадка жанчыны ўкладае тамы — з рабрыны яна цi з раслiны — ды ў кожнай жанчыне люструемся мы. На тое, напэўна, й жанчыны. А сонца на небе — адбiткам Тварца, законам бясконцае Моўчы само адбiваецца ў столькiх вачах. На тое, напэўна, i вочы. Мiльёны прамоў нарадзi ў галаве — пры ўсiм не абвергнеш жаданнi таго меркавання, што створаны свет трымаецца адлюстраваннем.
Не шукай сябе у вершах, не шукай.
Сёння вершам льецца вечар цераз край. Замiгцела недзе зорка, не твая. Захацелася напiцца з ручая. З ручая самоты вернай i чужой. Стаць бы раптам каралеўнай за мяжой. За мяжой маны i смутку, на краю, Дзе спявае вецер песню мне сваю. Вершы стукаюцца ў дзверы — не пушчу. «Вершам можаце не верыць!» — закрычу. Закрычу i раптам цiха, нi душы. Не штурхаюць i не просяць — да мяжы.
1.
Вершы, што злятаюць з маiх губ, Як з галiнаў птушкi, Не крануўшыся нават душы, Вершы, Што бяруцца знекуль, Нiбы з неба снег, На якi не ступала нага. Вершы, прыгожыя халодныя вершы. 2.
Вершы, Нябачныя лётаюць у паветры, Шукаюць месца, Куды зручней прызямлiцца — Дзе на белай паперы Адарваць сабе крылы.
На крылах цiшынi злятае снежань,
крадзецца да канапы белы кот — прыйшоў на пругкiх лапах новы год i побач лёг глядзець, як лепiць вежы завея–волатка. Вакол яе вальсуюць сланяты, не шкадуючы пуант. Ад ветракоў шалее Расiнант, мчыць за аблокi, што зiме пасуюць — на белай шыi мяккiх перлiн нiзка. А як расчэпiцца, дык паляцяць унiз, загрукацяць на дах i на карнiз. Глядзi, мой кот. Вясна яшчэ не блiзка.
Прыпавесць
Ты, верная, не спала па начах. Плылi перад вачыма карцiнкi з выстаўкi ўнiз па цячэннi Леты. Ты ў соты раз заходзiла ў раку, вылоўлiвала згадкi, а яны цяклi скрозь пальцы. Тваё жыццё — то плыткi, то глыбокi сум плюс сума папярэднiх жыццяў. Ты, шчырая, свайго iмя ў газетных загалоўках баялася. Цi шчасце жыць з распранутай душой? Яна сатканая з пяшчоты, бы скура немаўляцi, i мае дзiўнаваты прысмак цi то крывi, цi то сакуры. А насамрэч смак вершаў, бо слова стала тваiм целам. Ты, чыстая, — скарбонка яго пажадных позiркаў, ледзь заўважных дотыкаў i няўлоўных подыхаў, разменьваеш свой свет на медзякi, не чакаючы падзякi, толькi таму, што з глыбiнi яго вачэй на цябе глядзiць заспаная свабода.
Скрыжаванне са снежнем —
Белым крыжам i чорным. Скрыжаванне з самотай — Светлым крыжам i цёмным. Скрыжаванне з Радзiмай — Вечным крыжам i буднiм. Скрыжаванне з сабою — Белым крыжам i чорным, Светлым крыжам i цёмным. Вечным крыжам i буднiм. i зноўку ратуюць Каляды.
З царквы выходжу
ў белую завею... Сняжынкi. Як працяг Малiтвы светлай, А людзi ў чорным, Чорным. Чорным, Чорным. Як лiтары, што выпалi з нябёсаў i на зямлi не могуць затрымацца, Не могуць У руку, што працягнула, Не грошы, А далонь сваю пакласцi. i падаюць з рукi маёй паперкi, i нехта ловiць iх яшчэ ў паветры... Удзячны Богу, Вып’е ён гарэлкi, Руку працягне З чаркай да кагосьцi i, можа, скажа тост: «За разуменне...»
Все проходит на белом свете —
Смех и слезы, тоска и боль, В небе тучи развеет ветер, Но останемся мы с тобой. В этом мире, где все непрочно, Где привыкли сжигать мосты, Разорвутся круги пророчеств — Но останемся Я и Ты. Пусть бездушие нынче в моде, Пусть удача — в иных краях, Все пройдет, ибо все проходит. Но останемся Ты и Я.
Венера
Вецер чуць кранае зоры, Месяц — позняе свяцiла... Ночка лахманы–ўборы Над зямлёю распусцiла. Хараство наўкол i толькi, Нават дух перахапляе, Зверху свецяць зоры–зоркi... Колькi ж iх? А хто там знае? i сярод начнога ззяння Бог пакiнуў нам усмешку! Ёсць адзiн маяк кахання, Да яго кладу я сцежку. Нейдзе там ляцiць планета (Я аб ёй ўспамiнаю) Багдановiчам успета, А чаму? А хто там знае? Быць ёй сiмвалам кахання, Той, далёкай нам, Венеры — Дзiўна, з вечара да рання Штосьцi свецiць дзеля веры... Штосьцi свецiць дзеля шчасця, Аб жыццi напамiнае... Лепш, калi яна не згасне, А чаму? А хто там знае?
Варожана–пераварожана —
Я каву пiла i воск лiла... Глядзела ў люстэрка Насцярожана, А навокал мяне Зiма мяла. Па шыю Загразнула ў амфiбрахii, Ад будучых жахаў жадала ўцекчы i Вялiкую Кнiгу Белай Магii Без ценю сумнення спалiла ў печы. Зашапчу на ваду — i ў сваiм адбiтку iзноў саму сябе не пазнаю... З мяне не сталася Варажбiтка, Ды й вядзьмарка з мяне благая... Мой лёс прадказаны, наканаваны, Здаваўся найгоршай з усiх атрут! А ты з’явiўся, зачараваны, Пастукаў у дзверы, сказаў: «Я тут». Моўчкi дзiўлюся на пакутнага... Як мне цябе — адваражыць? Лiчы, з сярэдзiны мiнулага лютага Мой крыштальны шар Разбiтым ляжыць... Жывi, як можаш. Сам сябе адварожыш, Мне не хапае слоў. Мне не патрэбны шар. Коцяцца зоркi па небе, Бы сотнi крыштальных шароў, i ў кожнай зорцы Я назiраю твой твар...
Князёўна
Мне падаецца ноч бясконцай — Хвiлiны плачуць i гараць, Нiбыта скроневыя кольцы, Два тонкiх месяцы блiшчаць. Хай будзе ранiца знямелай, I знiшчыць хочацца сябе У аксамiтах заiнелых, У футрах, у сваёй вiне. I рух, i гук — усё ўмоўна. Ты застаешся без душы... Мае шыпшынавыя словы, Не дасягаючы мяжы, Твой цень адкiдваюць знянацку i аплаўляюцца ў цяпле. Я за цябе аддам паўкняства, Каб ты належаў толькi мне. Слабость
Когда по сердцу паутиной Мерцают зимние обиды, Стекают гордые картины, Гвоздями прошлого прибиты. Порой достаточно дыханья, Внезапного прикосновенья, И ледяные оправданья Скользят по коже слёзной тенью. Но я к театру посторонних Вот–вот сумею притерпеться, И, Вашей вверено ладони, Алеет тающее сердце.
Супакоiўся вечар
у марознай цiшы, i дзiўныя крокi iмгненняў маны навокал чуваць, як адбiткi на белым люстэрку чароўнай восенi. Калядная ноч з прадчуваннем надзеi схавала наш дзень, i рукi завеi, i горад засне пад небам матулi пад зоркамi–кроплямi сведкамi ночы.
Са мной за кампанiю зноўку адлiга
Шукае нястомна твой вобраз у кнiгах. ...Сняжынкi растануць на цёплых далонях, бясконцасць чакання iмгненна патоне ў вачах тваiх колеру хакi аднойчы, i болей нiчога нiхто не захоча: нi рызыкi марнай, нi цiхага шчасця на строме ўтрымаўшыся, долу не ўпасцi. Нi таннай надзеi, што ўсё яшчэ будзе... Нiчога не будзе: адлiга i студзень.
Мы чакалi Калядаў з маленства,
Ды нiяк не маглi дачакацца...
Мы чакаем з табою Калядаў,
як звычайна, як выпадзе снег... Мы чакаем з табой Нараджэння Чысцiнi i ласкавай Надзеi... Бы на дыбачках цiха, празрыста — Твае крокi здалёк ў цiшынi я пачую са снега рыпеннем. Сёння спраўдзiцца ўсё: спадзяваннi ды нашыя мары. i з вiхурай зiмовай завеi нашы свечкi бы патаемных зорак светлага неба — адлюстраванне. i ты будзеш ласкава смяяцца, бы ў дзяцiнстве, заплюшчыўшы вочкi, цiхай поўначчу зорак падарунак мой знойдзеш тут, пад позiркам елкi Каляднай. Мы чакаем Жыцця Нараджэння, але сёлета снегу няма... Адно — бы па слоце вясновай; i адбiткаў не бачна мяккiх крокаў тваiх... Мы чакаем з табою Калядаў i iскрыстага белага снегу...
Студзеньскiя сны
Белыя сцягi зiмы... Толькi хто тут здаецца ў палон? Мы... Ланцугамi скаваныя дзён, Безнадзейна спрабуем размыць Сон... Але некалi скончыцца i Знiкне сам у кружэннi гадзiн Цi Ператворыцца ў iншыя сны... Толькi доўга яшчэ да вясны... Спi...
Зiма блукае ў пошуках натхнення,
Чаканнем апраменьвае настрой. Наканавана ў пастцы вымярэння Мне жыць i памiраць — табой адной. Нiколi не забыць усмешкi лёгкай, Сусветы душаў нам не паяднаць. Такi мой лёс: i жыць надзеяй дрогкай, i шчыра, да бясконцасцi, кахаць.
|